09.06.2021г. Кніжная выстава “Каралева жывога слова”

З 9 чэрвеня на абанеменце раённай бібліятэкі адкрыта кніжная выстава “Каралева жывога слова”, прысвечанная 180-годдзю з дня нараджэння польскай і беларускай пісьменніцы Элізы Ажэшка (1841-1910). Бібліятэкары прадставілі чытачам цікавую і пазнавальную літаратуру аб жыцці і творчасці пісьменніцы. Выстаўлены кнігі на польскай, беларускай і рускай мовах. Гэта творы “Над Нёманам”, “Хам”, “Дзюрдзі” і інш. Правялі гучныя анлайн-чытанні. Бібліятэкар Ж.І.Матысік  прачытала ўрывак з рамана Э.Ажэшка “Над Нёманам”.