“Наркотыкам – НЕ!” – пад такой назвай у
Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшоў Дзень інфармацыі,
прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй, які адзначаецца ў свеце 26
чэрвеня. Бібліятэкары правялі для вучняў старшых класаў шок-урок “Наркотыкі –
вандроўка без вяртання”, падчас якога напомнілі дзецям аб шкодным і небяспечным
уплыве наркотыкаў на здароўе чалавека, а таксама расказалі ім аб гісторыі
заснавання Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй. Завяршыўся Дзень інфармацыі
праглядам віртуальнага інфармацыйнага часопіса “26 чэрвеня - Міжнародны Дзеньбарацьбы з наркаманіяй”, з якім можна азнаёміцца на сайце раённай бібліятэкі.