Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі
правялі ў рамках юбілейнага Х фестывалю польскай культуры і побыту
“Эйсмантаўскі фэст” прэм’еру кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі “Польская культура
на фоне сацыякультурнай прасторы Беларусі”. Увазе гасцей бібліятэкары
прадставілі сучасную польскую паэзію, літаратуру да 180-годдзя з дня нараджэння
польскай і беларускай пісьменніцы Элізы Ажэшка і ўраджэнца Навагрудчыны паэта
Адама Міцкевіча, на якога зрабіў у свой час уплыў малабераставіцкі гісторык
Ігнацій Анацэвіч.Таксама да юбілейнага фестывалю польскай культуры і
побыту сабраны выданні пра аг. Вялікія Эйсманты,
святочныя праграмы 2012-2020 гг. і альбомы, прысвечаныя міжэтнічным сувязям на
Беларусі.