16 ліпеня, у Дзень вызвалення Гродзенскай вобласці
і Бераставічыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супрацоўнікі Бераставіцкай
раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага запрасілі наведвальнікаў аддзялення
дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і для інвалідаў
Бераставіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на
час памяці “У памяці – імгненні вайны”. Бібліятэкар І.К. Рожка расказала
слухачам аб падзеях у час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна і
вызваленні Гродзеншчыны і Бераставіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Супрацоўнік бібліятэкі прапанавала пазнаёміцца
з кніжнай выставай “Гродзенская вобласць і Бераставіцкі раён у гады Вялікай
Айчыннай вайны”, асабліва звярнуўшы ўвагу на кнігу “Доўгія вёрсты вайны”, у
якой сабраны ўнікальныя звесткі аб падзеях апошняй вайны на тэрыторыі
Бераставіччыны і змешчаны ўспаміны жыхароў раёна і ўдзельнікаў і ветэранаў
вайны аб тых далёкіх трагічных падзеях. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі
памяць загінуўшых пры вызваленні раёна ўскладаннем кветак на брацкай магіле
савецкіх воінаў на Ратушнай плошчы ў цэнтры гарадскога пасёлка.