Да 110-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта і пісьменніка Анатоля (Акіма Пятровіча) Астрэйкі (1911-1978) супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі аформілі кніжную выставу “Паэзія пачуццяў” і правялі для сваіх наведвальнікаў літаратурна-паэтычную хвіліну-партрэт аб жыцці і творчай дзейнасці паэта, перакладчыка, ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, напомнілі ім добра вядомыя вершы і песні, тэксты да якіх напісаў аўтар.