6 жніўня супрацоўнікі Бераставіцкай
раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага напомнілі сваім чытачам аб Сусветным
дне барацьбы за забарону ядзернай зброі – Дне Хірасімы. Менавіта ў гэты дзень
1945 года амерыканскі самалёт скінуў на японскі горад Хірасіму атамную бомбу.
Гэта была першая падобная атака ў гісторыі. Паводле падлікаў загінула 140 тысяч
чалавек. Праз тры дні амерыканцы скінулі другую атамную бомбу на Нагасакі. 6
жніўня 1955 годзе адбылася першая міжнародная канферэнцыя за забарону атамнай і
вадароднай зброі. З таго часу ў свеце адзначаецца Дзень Хірасімы – Сусветны
дзень барацьбы за забарону атамнай зброі. Аб гэтым бібліятэкары падрыхтавалі для
вучняў старшых класаў інфармацыйнае паведамленне, пазнаёмілі з матэрыяламі
кніжна-інфармацыйнай выставы “Атамная памяць чалавецтва” і аднайменнай анлайн-прэзентацыяй,
якую можна паглядзець на сайце бібліятэкі.