Цікавы і пазнавальны дзень
экалагічнай кнігі па творчасці пісьменнікаў - прыродазнаўцаў Віталя Біянкі,
Мікалая Сладкова, Міхаіла Прышвіна, Яўгена Чарушына, Канстанціна Паўстоўскага
быў праведзены для ўдзельнікаў літаратурнага кружка “Знайка” у філіяле
“Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”. Выдатныя творы гэтых
аўтараў дазволілі наведвальнікам пазнаёміцца
з роднай прыродай, больш даведацца пра птушак і звяроў, навучылі беражліва і
клапатліва ставіцца да тых, хто безабаронны, любіць і ахоўваць ўсё жывое. У
ходзе мерапрыемства ўдзельнікі адгадвалі загадкі, складалі пазлы, адказвалі на
пытанні віктарыны па творах. Да
мерапрыемства падрыхтавана
кніжная выстава “Ты, наш сябар –
прырода!”.