Бібліятэкары ДУК “Бераставіцкая
раённная бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага” арганізавалі кніжную выставу “Хлеб –
вялікае багацце.Хлебам слаўны родны край” на базе філіяла “Масалянская ІСБ”.
Кніжная выстава стала сапраўдным упрыгажэннем рэгіянальнага свята хлебаробаў
аг. Масаляны “Свята хлеба”. Бібліятэкар філіяла Ірына Канеўская знёміла з
цікавай літаратурай пра хлеб, пра выдатную працу мясцовых хлебаробаў і дарыла
віньеткі з рэцэптамі хатняй кулінарыі. Масалянская моладзь старанна вывучала
кніжныя навінкі “Брэнды Беларусі. Машыны”,”Сталіцы дажынак”, “Хлеб на нашым
стале” і інш. Усяго на выставе было прадстаўлена 44 кнігі.