14.08.2021г. Конкурсна- гульнявая праграма “Сям'я – гэта шчасце”

Сям’я — маленькая радзіма, маленькі свет, які заўсёды побач. Нават калі родныя табе людзі далёка, ты ўсё роўна адчуваеш іх клопат, увагу, ты ведаеш, што ёсць людзі, якім ты не абыякавы, людзі, якія прыйдуць да цябе на дапамогу, а парады родных будуць заўсёды шчырымі і карыснымі. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі прынялі удзел у фестывалі сямейнага адпачынку Family Fest, які адбыўся ў аграгарадку Алекшыцы. Была прапанавана выстава “Сусвет сям’і – сусвет кахання”. На якой можна было пазнаёміцца з разнастайнымі кніжнымі выданнямі. А таксама гульні і конкурсы: “Казачнае шчасце”, “Сапраўдная пара”, “Адна галава добра, а сям’я лепш” і інш.






Страниц (31)1234567891011 Вперёд