У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў Дзень
самакіравання “Чытач за кафедрай”. Кожнаму з чытачоў было прапанавана стаць бібліятэкарам на кароткі час, дзеці
з задавальненнем прынялі прапанову. Юныя бібліятэкары старанна абслугоўвалі
чытачоў: праводзілі індывідуальныя гутаркі, афармлялі фармуляры, пры дапамозе
алфавітнага каталога шукалі патрэбную літаратуру, па правілах растаўлялі кнігі
на полках. Галоўны сэнс такога дня заключаўся ў
тым, каб паказаць, што прафесія бібліятэкара патрабуе шырокага кругагляду,
разнастайных ведаў і камунікатыўных навыкаў. Вядома, толькі на некаторы час апынуцца па
той бок кафедры недастаткова, каб стаць сапраўдным бібліятэкарам, але
дакрануцца да гэтай няпростай і вельмі цікавай, займальнай прафесіі можна.