Тэадор Драйзер - амерыканскі
пісьменнік, публіцыст і празаік, грамадскі дзеяч, мастак-натураліст. Ён будуе
свае творы на каласальным матэрыяле назіранняў і вопыту. Яго мастацтва - гэта
прыклад дакладнага да скрупулёзнасці малюнка. У гонар 150-годдзя пісьменніка ў Бераставіцкай
раённай бібліятэцы аформлена кніжная
выстава «Мастак сацыяльнага жыцця», на якой прадстаўлены кнігі аб жыцці і
творчым шляху пісьменніка, яго самыя вядомыя творы: «Фінансіст», «Стоік»,
«Тытан», «Сястра Кэры», «Амерыканская трагедыя» і іншыя.