У філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” чарговы раз прайшоў адзіны дзень бяспекі па
асновах бяспекі жыццядзейнасці, уменню паводзіць сябе ў экстрэмальных і
надзвычайных сітуацыях. Дзецям нагадалі
аб мерах пажарнай бяспекі ў хатніх умовах, што агонь можа быць не толькі карысным,
але і небяспечным, якія беды прыносяць пажары і як сябе паводзіць, каб агонь не
ператварыўся ў злога і падступнага ворага. Наведвальнікі актыўна называлі правілы
бяспечных паводзін з агнём і як трэба паводзіць, калі пажар ўсё-такі здарыўся. Нагадалі
аб правілах карыстання бытавымі прыборамі, аб правілах паводзін на вуліцы і
інш. Таксама дзеці пазнаёміліся з
тэматычнай кніжна-ілюстрацыйнай выставай.