У філіяле “Пагранічная
сельская бібліятэка” была праведзена прафілактычная гутарка “Мы і небяспека”,
прымеркаваная да адзінага рэспубліканскага дня бяспекі. Бібліятэкар расказала
дзецям аб тым, як паводзіць сябе ў экстрэмальных
сітуацыях, аб небяспецы пажараў, як іх пазбегнуць. Напомніла правілы паводзін
на дарозе, у транспарце, каля вадаёмаў і неабходнасці іх выконваць, каб
захаваць сваё жыццё і здароўе.