У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла экагадзіна “Дикие и домашние – все такие важные”. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з выставай “И все они создания природы” з дзіўным, яркім, разнастайным светам жывёл. З задавальненнем выконвалі заданні розных конкурсаў “Дзікія - хатнія”, “Ці ведаеш ты жывёл?”, “Пантаміма”, адказвалі на пытанні віктарыны, разам абмяркоўвалі, для чаго быў створаны Дзень аховы жывёл. А на прыканцы мерапрыемства выказалі жаданне ўзяць дадому творы пісьменнікаў пра жывёл, якія абмяркоўваліся на сустрэчы.