Да акцыі-віншавання з Днем Маці далучылася бібліятэкар перасовачнай бібліятэкі – бібліобуса, які працуе пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы. Яна сардэчна павіншавала сваіх чытачоў - жанчын вёсак Леснявічы, Карпаўцы, Айцова, Зайкаўшчына і Кавалікі (маршрут №7), з Міжнародным днем Маці і праваслаўным Святам Пакравоў Найсвяцейшай Багародзіцы, якія адзначаюцца ў адзін і той жа дзень - 14 кастрычніка. Кожная з жанчын атрымала віншавальную паштоўку ў гонар гэтых святаў.
У рамках віншавальнай акцыі для вучняў малодшых класаў бібліятэкары аддзела інфармацыі і абслугоўвання дзіцячага і дарослага чытача правялі пазнавальную інфарміну “Матуля – выток жыцця” і пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй свята і маляўнічымі выданнямі, творамі мастацкай літаратуры, прадстаўленымі на кніжнай выставе, прысвечанай Дню Маці.