15.10.2021г. Чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” "Матуля родная - выток жыцця..." да Міжнароднага дня Маці.

“Матуля родная – выток жыцця, калыска дабрыні”! – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшло чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, прысвечанае Міжнароднаму дню Маці. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для сваіх гасцей музычна-забаўляльную праграму, у ходе якой кожнаму ўдзельніку клуба трэба было ўспомніць самыя ласкавыя і пяшчотныя словы, якія можна адрасаваць сваёй маме, назваць якасці, уласцівыя самаму дарагому чалавеку на свеце, а таксама адгадаць загадкі. А віктарына “Казачныя мамы” і конкурс “Мамы-казачніцы” асвяжылі ў памяці маладых людзей персанажы і падзеі многіх казак. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі падрыхтаваныя бібліятэкарамі святочныя паштоўкі “З Днём Маці!”, каб яны павіншавалі імі сваіх любімых матуль.