Да 125-гадовага юбілею
знакамітага рускага савецкага казачніка, пісьменніка і драматурга Яўгена
Львовіча Шварца, супрацоўнікі аддзела інфармацыі і абслугоўвання дзіцячага і
дарослага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага
падрыхтавалі і правялі для малодшых школьнікаў літаратурную хвілінку “Чараўнік,
казачнік і фантазер”. Бібліятэкар напомніла дзецям, што яшчэ пры жыцці
казачніка назвалі адным з самых найлепшых драматургаў 20 стагоддзя, а пасля
смерці яго імя стала сімвалам дзяцінства, дабра і любві. Ён напісаў такія
вядомыя з дзяцінства казкі, як “Папялушка”, “Казка аб страчаным часе”, “Снежная
каралева”, “Звычайны цуд” і інш. Школьнікі пазнаёміліся з новымі маляўнічымі
выданнямі казак Яўгена Шварца, якія ім прадставіла супрацоўнік бібліятэкі, і
коратка расказала аб жыцці і творчасці вядомага казачніка.