Тэмай чарговага
пасяджэння аматарскага аб’яднання “Люстэрка”, якое працуе пры аддзеле
інфармацыі і абслугоўвання дзіцячага і дарослага чытача Бераставіцкай раённай
бібліятэкі, была “Культурны чалавек – гэта…”. Падчас урока-дыскусіі дзеці
пашырылі свае веды аб правілах этыкета, навучыліся правільна ацэньваць сябе і
другіх, пазнаёміліся з навыкамі культурных паводзін у паўсядзённым жыцці, у
калектыве. Удзельнікі пасяджэння актыўна і з задавальненнем ўдзельнічалі ў
розыгрышу жартоўнай латэрэі, адказвалі на пытанні бібліятэкара, абяцалі не
забываць быць ветлівымі з дарослымі і сваімі сябрамі ў розных жыццёвых
сітуацыях.