На чарговым пасяджэнні
клуба аматараў прыроды “Экалагічны буквар”, якое працуе пры аддзеле інфармацыі
і абслугоўвання дзіцячага і дарослага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі, дзеці
пашырылі свае веды аб прыродзе, аб сваім
родным краі. Бібліятэкар пазнаёміла іх з некаторымі цікавымі і займальнымі
навуковымі фактамі пра Зямлю, пра навакольнае асяроддзе, расказала пра расліны
і жывёлы і ў цэлым пра космас. Падчас гэтай вандроўкі па розным куточкам
прыроды дзеці актыўна і правільна адказвалі на пытанні пра лес, птушак, розных
жывёл, насякомых і раслін, адгадвалі загадкі. У канцы сустрэчы намалявалі
плакаты на тэму “Правілы паводзін у лесе” і з задавальненнем іх абмяркоўвалі.