5 лістапада бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка” правяла для дзяцей Масалянскай пачатковай школы гістарычнае падарожжа
“Беларусь у рэвалюцыйныя гады”, прымеркаванае да дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Дзеці даведаліся, што 7 лістапада 1917 года – памятная дата ў летапісах многіх
народаў, якая вызначыла ход сусветнай гісторыі. Гэта падзея адкрыла новую эпоху
ў развіцці чалавецтва. У Рэспубліцы Беларусь дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
з’яўляецца дзяржаўным святам, што сведчыць аб значнасці гэтага дня для нашага
грамадства.