Бераставіцкая раённая бібліятэка
імя В.М. Кавалеўскага прадоўжыла сваю работу па арганізацыі мерапрыемстваў для
вучняў 1-2-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, якія адпачываюць на
канікулах у прышкольным лагеры “Дружба”. На гэты раз бібліятэкары правялі для
дзяцей атрада “Экалагічная казка”
літаратурную гульню-віктарыну “Чароўныя таямніцы кніжных паліц”. Школьнікі актыўна і з задавальненнем прынялі
ўдзел у міні-размінцы “Адгадай!”, бойка адказвалі на пытанні супрацоўніка
бібліятэкі. Затым актыўна ўключыліся ў конкурсы “Казачны персанаж”, Знаўца
мастацтва”, “Літаратурны лабірынт”, “Сапраўдны артыст”, “Народная мудрасць”,
“Чароўны калпак” і іншыя. У канцы забавы кожны з яе ўдзельнікаў атрымаў медаль
“Лепшаму іграку” і салодкія пачастункі.