200-годдзе знакамітага класіка
рускай і сусветнай літаратуры Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага
(11.11.1821-09.02.1881) Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага адзначыла
правядзеннем для вучняў Бераставіцкай сярэдняй школы літаратурнага
экспрэс-агляда “Спасцігаючы свет Дастаеўскага”. Бібліятэкар прадставіла
прысутным літаратуру, змешчаную на
кніжнай выставе “Пісьменнік на ўсе часы”. Раздзелы выставы “Крокі жыцця і лёсу
Ф.М.Дастаеўскага”, “Творы Ф.М.Дастаеўскага, напісаныя для дзяцей”,
“Сюжэтна-тэматычныя раманы Ф.М.Дастаеўскага”, “Класічныя творы
Ф.М.Дастаеўскагана на ўсе часы” знаёмяць наведвальнікаў з шматграннай творчасцю
аднаго з самых выдатных раманістаў свету. Бібліятэкар коратка расказала дзецям
аб асноўных вехах жыцця і творчасці Ф.М.Дастаеўскага, пазнаёміла з выданнямі,
прысвечанымі жыццёваму і творчаму лёсу вядомага рускага пісьменніка, а таксама
рэкамендавала абавязкова прачытаць творы, якія не вывучаюцца ў рамках школьнай
праграмы.