Для ўдзельнікаў
клуба “Пошук” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы супрацоўнікі Бераставіцкай
раённай бібліятэкі правялі краязнаўчую экскурсію па кніжна-ілюстрацыйнай
выставе “Наш край – жывая гісторыя”, якая пастаянна дзейнічае ў чытальнай зале
раённай бібліятэкі і знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй Бераставіцкага краю і славутымі
людзьмі Бераставіччыны. Раздзел выставы “Бераставіцкі літаратурны Парнас”
пазнаёміў дзяцей з імёнамі бераставіцкіх літаратараў, іх творамі, выданнем якіх
займаецца раённая бібліятэка. Вучні з захапленнем чыталі вершы Святланы
Пракопік, Васілісы Пазнуховай, Галіны Румак, Сяргея Габрусевіча, Івана Леткі і
іншых мясцовых паэтаў. На завяршэнне бібліятэкары правялі экскурсію па
выставе “Архітэктурная спадчына
Бераставіцкага краю”, якая дзейнічае на абанеменце. Дзеці пазнаёмілія з
карцінамі мясцовага мастака М.Жлабовіча, на якіх адлюстраваны архітэктурныя помнікі
Бераставіцкага краю.