У рамках акцыі
“Сусветны дзень некурэння” з 18 па 25 лістапада ў філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала тэматычная выстава “Кніга на службе
здароўя”. Бібліятэкар
падрыхтавала выставу-папярэджанне, на якой былі прадстаўлены кнігі, часопісы і
артыкулы з перыядычных выданняў, цытаты знакамітых людзей пра шкоду курэння і
спосабах адмовы ад шкоднай звычкі. Кожны з наведвальнікаў меў магчымасць
атрымаць памятку “Чаму трэба адмовіцца ад курэння?”