Да Сусветнага
дня дзіцяці, які штогод адзначаецца ў
свеце 20 лістапада, для вучняў
Вялікабераставіцкай сярэдняй школы бібліятэкары Бераставіцкай раённай
бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага правялі літаратурна-прававую віктарыну “Правая
планета дзяцінства”. Спачатку дзяцей пазнаёмілі з асноўнымі дакументамі, якія
рэгламентуюць правы дзяцей – "Канстытуцыя, “Дэкларацыя правоў чалавека”, “Канвенцыя
аб правах дзіцяці” і правялі своеасаблівае падарожжа па асноўных артыкулах “Канвенцыі”. Затым вучні адказвалі
на пытанні віктарыны.