На чарговым пасяджэнні аматарскага
аб’яднання Экалагічны буквар” была
абмеркавана тэма “Экалагічная бяспека жыццядзейнасці”. Бібліятэкар пазнаёміла
дзяцей з паняццем “экалагічная бяспека”. Спачатку растлумачыла тэрмін
“экалогія”. Затым гутарка вялася аб забруджванні навакольнага асяроддзя.
Супрацоўнік бібліятэкі расказала ўдзельнікам пасяджэння аб тым, як забруджванне
прыроды ўплывае на здароўе чалавека, і аб спосабах і сродках барацьбы за
чыстату паветра, вады, зямлі і прадуктаў харчавання. У канцы сустрэчы
ўдзельнікі клуба замацавалі атрыманыя веды ў ходзе і актыўна і правільна
адказвалі на пытанні бібліятэкара.