26.11.2021г. Літаратурная кампазіцыя “Стварэння прыроды вялікія і малыя”

Для ўдзельнікаў літаратурнага гуртка “Знайка”, у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, прайшла літаратурная кампазіцыя “Стварэння прыроды вялікія і малыя”, прысвечаная Сусветнаму дню хатніх жывёл. Мерапрыемства было накіравана на выхаванне ў дзяцей адказнага стаўлення да хатніх жывёл. Падчас правядзення мерапрыемства наведвальнікі даведаліся шмат незвычайнага і цікавага з жыцця хатніх жывёл, расказвалі пра сваіх гадаванцаў, адгадвалі загадкі. 

Пазнаёміліся з кніжнай выставай “Дамашнія жывёлы – героі дзіцячых кніг”, на якой былі прадстаўлены мастацкія творы пра жывёл самых вядомых пісьменнікаў Я. Чарушына, Г. Скрабіцкага, В. Чаплінай, Н. Сладкова, В. Біянкі, А.Купрына, А. Чэхава, І. Тургенева, Э. Сетон-Томпсана і іншых пісьменнікаў, гучалі ўрыўкі з твораў Льва Талстога “Сабака Якава”, “Пажарныя сабакі”, “Кацяня”.