03.12.2021г. Святочная праграма "Капелькой тепла согреем душу!"

Да Міжнароднага дня людзей з абмежаванымі магчымасцямі, які адзначаецца ў свеце 3 снежня, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага падрыхтавалі для ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў "Вясёлка дабра” святочную праграму “Капелькой тепла согреем душу!”. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з гісторыяй заснавання гэтага  дня, расказалі некалькі жыццёвых гісторый пра дасягненні людзей, якія ад самага нараджэння былі пастаўлены ў цяжкія ўмовы, пра іх барацьбу з нялёгкім лёсам. Затым правялі пазнавальна-забаўляльную імпрэзу, падчас якой маладыя людзі чыталі вершы, адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны, адгадвалі загадкі, спявалі песні. У канцы сустрэчы кожны з прысутных атрымаў невялікія падарункі, якія бібліятэкары падрыхтавалі для іх.