09.12.2021г. Кніжная выстава “Я разгадаў прыроды роднай словы…” да 130-годдзя з дня нараджэння М.А.Багдановіча

“Я разгадаў прыроды роднай словы…” Пад такой красамоўнай назвай у раённай бібліятэцы адкрылася літаратурная выстава, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай паэзіі М.А.Багдановіча (1891-1917). Бібліятэкары сабралі на выставу рэдкія выданні вершаванай спадчыны паэта: “Вянок”(1913), "Зорка Венера”(1991), Поўны збор твораў 3 т.(1991), кнігі для дзяцей “Мушка-Зелянушка”, “Зачараванае царства”, “Шыпшына” і інш. Прадстаўлены і сучасныя выданні, прысвечаныя жыццю і творчасці М.Багдановіча: “Інтымны дзеннік Максіма Багдановіча”(2006), “Жыццё знакамітых людзей Беларусі. Максім Багдановіч”(2021), энцыклапедыя “Максім Багдановіч”(2011) і інш. На асобных аркушах прадстаўлены ілюстрацыі, якія распавядаюць чытачам аб ушанаванні памяці пра М. Багдановіча ў філатэліі, нумізматыцы, фалерыстыцы і мастацтве Беларусі.