16.12.2021г. Правая экспрэс-інфарміна "10 снежня – Сусветны дзень правоў чалавека".

     Да Сусветнага дня правоў чалавека бібліятэкар перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса, які працуе пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы, правяла прававую экспрэс-інфарміну “10 снежня – Сусветны дзень правоў чалавека”. Яна праінфарміравала сваіх чытачоў, жыхароў вёсак Барыскі, Міхаліна, Місевічы, Лішкі, Муравана, (маршрут №8) аб тым, што  10 снежня ў свеце адзначаецца Сусветны дзень правоў чалавека. Супрацоўнік перасоўнай бібліятэкі коратка расказала аб гісторыі стварэння свята, пазнаёміла з літаратурай па гэтай тэме. Чытачы бібліобуса атрымалі змястоўную інфармацыю аб рабоце публічнага цэнтра прававой інфармацыі, які працуе пры раённай бібліятэцы. Асабліва іх зацікавілі некаторыя пытанні пенсійнага заканадаўства РБ.