17.12.2022г. Навагодняе падарожжа “Чараўніца зіма”
Напярэдадні Новага года ў філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося навагодняе падарожжа “Чараўніца
зіма”.Удзельнікі
пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Зімы цудоўныя матывы”, чыталі ўрыўкі з
твораў пра зіму, чыталі вершы, вадзілі карагоды, спявалі навагоднія песні,
танцавалі, успаміналі прыказкі пра зіму, разгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы,
удзельнічалі ў вясёлых конкурсах і гульнях. У канцы свята ўсе атрымалі салодкія
прызы.