Напярэдадні
Новага года супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі запрасілі да сябе ў
госці наведвальнікаў аматарскага аб’яднання маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”,
што працуе пры бібліятэцы. Бібліятэкары падрыхтавалі цікавую і захапляючую
забаўляльную праграму. Каб атрымаць ад Дзеда Мароза навагоднія падарункі,
удзельнікі павінны былі выканаць некалькі заданняў, якія для іх прыпасла Баба Яга.
Прысутныя лёгка з імі справіліся і чакалі сустрэчу з галоўным госцем. Віноўнік
урачыстасці не прымусіў сябе доўга чакаць – адразу з’явіўся. Маладыя людзі з
задавальненнем дэманстравалі свае таланты: спявалі і танцавалі, расказвалі
вершы і вадзілі карагоды вакол галоўнага сімвала Новага года. Дзед Мароз уручыў
гасцям свята не толькі навагоднія падарункі, але і залатыя манеткі, якія
прынясуць шчасце і поспех у наступным годзе, а таксама пажадаў усім прысутным
не пераставаць марыць, цаніць і берагчы свой дом і блізкіх людзей.