04.01.2022г. “Свет чароўны за акном – Раство прыходзіць у дом” духоўна-паэтычны час

Раство – адно з самых любімых, добрых і казачых свят. Гэта заўсёды цуд, чароўныя прыгоды і прыемныя перамены. Напярэдадні свята падчас навагодніх канікул у бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбыўся духоўна-паэтычны час “Свет чароўны за акном – Раство прыходзіць у дом” для наведвальнікаў прышкольнага лагера Вялікабераставіцкай школы. Мерапрыемства прайшло ў прыемнай атмасферы зімовых свят. Дзеці з задавальненнем паслухалі пра легенды, традыцыі і звычаі Раства. Пазнаёміліся з творамі прадстаўленымі на тэматычнай выставе ў чытальнай зале. Чыталі вершы і ўрыўкі з твораў вядомых пісьменнікаў пра свята. А таксама прынялі ўдзел у калядных забавах і гульнях і пазнавальнай віктарыне “Мы ведаем ўсё!”.