У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" для навучэнцаў шостага класа прайшоў урок інфармацыйнай культуры "Як чытаць газеты і часопісы". Прысутныя даведаліся аб ролі перыядычнага друку ў жыцці грамадства, аб тым, што газеты і часопісы нясуць чытачам аператыўную інфармацыю пра ўсё, што адбываецца вакол, асвятляюць найбольш цікавыя падзеі, факты, звесткі, адказваюць на пытанні, якія цікавяць нас. Перыядычныя выданні адыгрываюць неацэнную ролю ў выхаванні маладога пакалення як мабільны спосаб атрымання інфармацыі, перыёдыка адлюстроўвае многія сучасныя праблемы моладзі і тым самым спрыяе яе сацыялізацыі.