На першым у 2022 годдзе пасяджэнні
аматарскага аб’яднання “Люстэрка” для яго ўдзельнікаў супрацоўнікі
Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага падрыхтавалі і правялі гульню-падарожжа
«Яго вялікасць «Этыкет»». Бібліятэкар расказала дзецям, што паняцце “этыкет”
французкага паходжання, што ёсць розныя віды этыкету і сустракаемся мы з імі
штодзённа. Падчас сустрэчы вучні адгадвалі загадкі, складалі “ветлівы слоўнік”
і “кветку сяброўства”, прынялі ўдзел у гульні “Ветліва-не ветліва” і “Мы чараўнікі”,
міні-пастаноўцы “Хмурны Бураціна”, а таксама чыталі вершы: А. Кандрацьева,
А.Сцяпанава, А.Усачова і С.Маршака.