21.01.2022г. Урок інфармацыйнай культуры “Выбар кніг. Бібліяграфічныя паказальнікі”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок інфармацыйнай культуры. Урок праходзіў у форме гутаркі. У ходзе мерапрыемства навучэнцы даведаліся пра тое, як трэба звяртацца з кнігамі, якія кніжкі стаяць на паліцах, як яны расстаўленыя, пазнаёміліся з элементамі кнігі, якія дапамогуць зразумець, аб чым кніга і ці будзе цікава яе чытаць. Таксама шукалі кнігі на паліцы,  самастойна працавалі з кнігай: знаходзілі анатацыю, змест, прадмову.