10 лютага
ў філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” ў рамках
Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”
прайшоў гістарычны партрэт “Беларусь у творах Напалеона Орды”. Падчас
мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся са знакамітым мастаком, кампазітарам,
піяністам і пісьменнікам. Даведаліся, што бываў ён і на Бераставіччыне, зрабіў цудоўныя
замалёўкі сядзіб і краявідаў у Кватарах, Масалянах, Вайцехаўшчыне і Мураванах.
Школьнікі з задавальненнем разглядалі фотаздымкі з малюнкамі Напалеона Орды.