17.02.2022г. Урок дабразычлівасці “Перадай дабро па крузе”

17 лютага бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла чарговую сустрэчу аматарскага аб'яднання "Чамучкі”. на ўроку дабразычлівасці «Перадай дабро па крузе». Маленькія удзельнікі ў займальнай форме спазнавалі, што такое дабро і зло. Разам з бібліятэкарам, яны вучыліся дзяліцца адзін з адным усмешкамі і цацкамі. Так, на практыцы, малыя ўбачылі, што любыя добрыя ўчынкі і словы пакідаюць след у нашай душы. У канцы мерапрыемства ўсе прыйшлі да адной высновы, што добрыя справы заўсёды вяртаюцца і упрыгожваюць чалавека.