17.02.2022г. Конкурсна-забаўляльная праграма “Дзень Святога Валянціна: легенды і традыцыі”.

 Цікава і весела прайшла конкурсна-забаўляльная праграма “Дзень Святога Валянціна: легенды і традыцыі”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі для вучняў 10-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы да Дня Святога Валянціна.  Дзеці актыўна і з задавальненнем прымалі ўдзел у шматлікіх конкурсах, гульнях, розыгрышах, а таксама адказвалі на пытанні пазнавальнай віктарыны. У канцы сустрэчы дзеці самі сваімі рукамі зрабілі валянцінкі і падарымі іх сваім аднакласнікам і бібліятэкарам у знак удзячнасці і павагі.