19.02.2022г. Творчая майстэрня. Выраб віншавальнай паштоўкі “Самаму мужнаму”.

19 лютага ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Дамавічок”. Бібліятэкар правяла майстар-клас па вырабу віншавальнай паштоўкі да Дня абаронцаў Айчыны. Каб павіншаваць сваіх дзядуль і татаў 23 лютага, дзеці вучыліся ствараць сваімі рукамі падарункі. Падбіралі каляровую паперу і кардон, клеілі і вельмі старанна пісалі віншаванні на сваіх паштоўках.