22.02.2022г. Акцыя “Да роднай мовы крок зрабі!”

    Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшла акцыя “Да роднай мовы крок зрабі!”, у якой прынялі ўдзел вучні старшых класаў сярэдняй школы. Дзеці чыталі вершы і ўрыўкі з празаічных твораў беларускіх пісьменнікаў. Падчас акцыі бібліятэкар зрабіла кароткае паведамленне аб гісторыі заснавання Міжнароднага дня роднай мовы. Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў,  наш галоўны нацыянальны скарб. Нашы продкі нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю!