У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі
Беларусь супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі віншавалі святочнымі паштоўкамі сваіх чытачоў
з гэтым, сапраўды, ўсенародным святам, вельмі значным для ўсіх людзей нашай
краіны. Свята гэта, па свайму зместу, з’яўляецца сімвалічным яднаннем мінулага і сучаснага. Віншавалі тых, хто прайшоў франтавымі дарогамі, хто быў прыкладам
самаадданага служэння Радзіме ў пасляваенны перыяд, хто сваёй ратнай працай умацоўваў
баявую моц нашай арміі, хто з гонарам і доблесцю выконваў інтэрнацыянальны абавязак.
Для вучняў сярэдняй школы бібліятэкары
правялі пазнавальна-гульнёвую хвілінку “Прафесія – служыць Радзіме”, падчас
якой спачатку пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй заснаванння Дня абаронцаў Айчыны РБ
і прадставілі ім цікавыя маляўнічыя выданні пра зброю, узброеныя сілы Беларусі,
кнігі пра Вялікую Айчынную вайну. Затым
вучні актыўна прынялі ўдзел у бліц-турніры, конкурсах, адказвалі на пытанні
віктарыны. У завяршэнні мерапрыемства бібліятэкары павіншавалі хлопчыкаў, як будучых абаронцаў нашай Радзімы, са святам.