Цікавая і разнастайная па тэматыцы выстава “Бераставіччына
на хвалях гісторыі і сучаснасці” была прадстаўлена супрацоўнікамі Бераставіцкай
раённай бібліятэкі падчас правядзення справаздачнай нарады аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах
моладзі Бераставіцкага райвыканкама. Выстава была арганізавана ў файе
Бераставіцкай ДШМ. Раздзелы выставы
знаёмілі ўдзельнікаў нарады з гісторыяй Бераставіччыны і яе днём сучасным, творчасцю
бераставіцкіх літаратараў, выдавецкай дзейнасцю Бераставіцкай раённай
бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага. Сярод новых выданняў бібліятэкі - зборнік вершаў
мясцовай паэтэсы Марыны Дзегцяровай “Шчаслівы час”, прэзентацыя якога
адбудзецца ў ліпені бягучага года.