Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Люстэрка”,
што працуе пры раённай бібліятэцы, было прысвечана тэме спасціжэння самога сябе “Сем
Я. Вычыся бачыць сябе з боку”. Спачатку бібліятэкар растлумачыла дзецям, што
значыць выказванне «Спазнай самога сябе». Затым амаль кожны з вучняў наперабой
расказвалі, як яны разумеюць гэтыя
словы. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў
гульнёвай сітуацыі “Хто ў люстэрку?”, псіхалагічных практыкаваннях “Не хачу хваліцца,
але я …”, “Прыняцце сябе”, “Адгадай эмоцыі!”. У завяршэнні пасяджэння прачыталі
апавяданне В. Асеевай “На катку” і з захапленнем абмяркоўвалі яго змест. Сустрэча была
цікавай і карыснай для школьнікаў.