25.02.2022г. Гадзіна цікавага паведамлення “Балотныя скарбы Беларусі” на чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”.

 Чарговае пасяджэнне клуба аматараў прыроды “Экалагічны буквар” было прысвечана Сусветнаму дню водна-балотных угоддзяў, які адзначаецца ва ўсім свеце 2 лютага і прайшло пад назвай “Балотныя скарбы Беларусі”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй заснавання Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў. Затым дзеці атрымалі цікавую і змястоўную інфармацыю пра самыя буйныя і важныя балотна-азёрныя комплексы Рэспублікі Беларусь і іх асаблівасці. Школьнікі даведаліся, якія жывёлы  і птушкі жывуць на балотах. У канцы сустрэчы дзеці пазнаёміліся з маляўнічымі і багата ілюстраванымі выданнямі, прысвечанымі прыродзе Беларусі.