02.03.2022г. Дзень інфармацыі “Будучыня без наркотыкаў”

 У рамках Дня інфармацыі “Будучыня без наркотыкаў”, прысвечанага Дню барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбыўся дыялог са старшакласнікамі Вялікабераставіцкай сярэдняй школы “Моладзь і наркотыкі”.Падчас сустрэчы абмеркавалі такія пытанні, як прычыны наркаманіі, міфы і факты аб наркаманіі, шкодны ўплыў наркотыкаў на арганізм чалавека. Бібліятэкар прапанавала вучням закрануць пытанне “Як трэба будаваць адносіны з сябрам, які ўжывае наркотыкі?”. Дзеці выказалі свае ідэі і думкі па гэтай тэме. У канцы сустрэчы супрацоўнік бібліятэкі пазнаёміла школьнікаў з літаратурай, прадстаўленай на выставе “STOP наркотыкі!”, у тым ліку з выданнямі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага па прафілактыцы наркаманіі: буклеты “Что нужно знать о наркомании”, “Мифы и факты о наркотиках”, “Нет наркотикам!”, інфармацыйны бюлетэнь “Наркомания – социальная болезнь”, памяткі “О вреде наркотиков”, “Под защитой семьи: рекомендации родителям” і інш.