03.03.2022г. Знаёмства першакласнікаў з бібліятэкай працягваецца...

 
Да чаго ж дапытлівыя і ўдзячныя слухачы - нашы самыя маленькія наведвальнікі! Чарговая экскурсія ў Бераставіцкую раённую бібліятэку адбылася ў мінулы чацвер. Дзеці даведаліся, якія розныя бываюць кнігі, як правільна абыходзіцца з імі, пазнаёміліся з усімі аддзеламі бібліятэкі, прынялі ўдзел у цікавай забаве, якую падрыхтавалі для іх бібліятэкары. Спадзяёмся, што ім у нас спадабалася, і яны вернуцца да нас з бацькамі, каб стаць чытачамі на доўгія гады. Сардэчна запрашаем! Мы рады ўсім!