У межах акцыі “Чытаем разам” бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” наведала мясцовую школу з гучнымі чытанні “Паэзіі цудоўны свет”. Дзеці даведаліся, што паэтычныя творы беларускіх пісьменнікаў прымушаюць па-новаму бачыць свет, рабіць нечаканыя адкрыцці і насычацца эмоцыямі і пачуццямі. Дзеці чыталі вершы Я. Коласа, Ул. Мазго, Ул. Марчука, А. Зэкава і інш.