Святочны настрой панаваў у Бераставіцкай раённай бібліятэцы
імя В.М.Кавалеўскага напярэдадні Міжнароднага дня жанчын. У рамках акцыі-віншавання
“Са святам вясны, мілыя дамы!”, якая традыцыйна праводзіцца ў бібліятэцы да
Міжнароднага дня жанчын – 8 сакавіка, бібліятэкары віншавалі сваіх
чытачоў - жанчын і дзяўчынак, са Святам вясны, любві і прыгажосці святочнымі паштоўкамі, якія
падрыхтавалі самі, і кветкамі. Жадалі ім вясны ў душы, здзяйснення ўсіх мар і
моцнага здароўя. Падчас акцыі супрацоўнікі бібліятэкі знаёмілі сваіх наведвальнікаў
з самымі цікавымі выданнямі пра знакамітых жанчын Беларусі і ўсяго свету,
зборнікамі паэзіі і прозы, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Жанчыне
прысвячаецца”.
Да віншавальнай акцыі далучылася і бібліятэкар перасоўнай бібліятэкі. Яна віншавала сваіх жанчын з надыходзячым святам – Міжнародным жаночым днем – 8 сакавіка, і жадала ім цудоўнага, бадзёрага настрою, моцнага здароўя, цяпла і любві ад сваіх блізкіх людзей, а таксама ўручыла кожнай з іх святочныя паштоўкі, падрыхтаваныя раённай бібліятэкай.