Чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка
дабра”, які працуе пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы, было прысвечана
Міжнароднаму жаночаму дню - 8 сакавіка. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі
для маладых людзей насычаную праграму “Веснавы букет”, якая ўключала ў сябе і
конкурсы на эрудыцыю, і творчыя заданні, і нават спаборніцтва сярод юнакоў па ўменню
гаварыць дзяўчатам кампліменты. Маладыя людзі паспяхова справіліся з
пастаўленымі задачамі і не толькі адарылі дам віншаваннямі і цёплымі пажаданнямі,
але і зрабілі сваімі рукамі падарункі. Дзяўчаты прынялі ўдзел у жартоўнай
латарэі і папоўнілі свае калекцыі святочных сувеніраў. У канцы сустрэчы
ўдзельнікі клуба падзякавалі бібліятэкараў за цікавае і вясёлае мерапрыемства і ўручылі ім памятныя падарункі.